Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Лёсаванне групавой стадыі пройдзе сёння ў Манака.
31.08.2023 / 06:52
Карцінка: uefa.com
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Да турэцкага «Галатасарая», партугальскай «Брагі» і швейцарскага «Янг Бойза», што заваявалі пуцёўкі праз кваліфікацыю ў аўторак, сёння ноччу далучыліся дацкі «Капенгаген», нідэрландскі ПСВ і бельгійскі «Антверпен».
26 камандаў забраніравала сабе месца ў групавым раўндзе загадзя.
Лёсаванне групавой стадыі пройдзе сёння ў Манака і пачнецца ў 19:00 па мінскім часе.
Папярэдне клубы размеркаваныя на чатыры кошыкі. Гэта значыць, што кожнаму клубу трапіцца па камандзе з іншага кошыка.
Кошык 1: «Манчэстэр Сіці», «Севілья», «Барселона», «Напалі», «Баварыя», ПСЖ, «Бенфіка», «Феенард».
Кошык 2: «Рэал», «Манчэстэр Юнайтэд», «Інтэр», «Барусія» Дортмунд, «Атлетыка», «Ляйпцыг», «Порту», «Арсенал».
Кошык 3: «Шахцёр», «Зальцбург», «Мілан», «Брага», ПСВ, «Лацыа», «Црвена Звезда», «Капенгаген».
Кошык 4: «Янг Бойз», «Рэал Сасьедад», «Галатасарай», «Селтык», «Ньюкасл», «Уніён», «Антверпен», «Ланс».
Першыя матчы пройдуць 19-20 верасня.
Дарэчы, гэта апошні сезон групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў у такім фармаце. У наступным сезоне колькасць камандаў на групавой стадыі будзе павялічана да 36, яны будуць гуляць па восем матчаў і будзе агульная табліца, г. зн. швейцарская сістэма.
Нагадаем, што БАТЭ стартаваў у першай стадыі кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паспяхова прайшоў албанскі «Партызані», у другой стадыі прайграў кіпрскаму «Арысу» і выбыў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, адкуль таксама вылецеў, прайграўшы малдаўскаму «Шэрыфу».
Цяпер БАТЭ гуляе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць косаўскага «Балкані». Першы матч у Косаве беларускі клуб прайграў 1:4. Сёння матч у адказ, які пройдзе на нейтральным полі ў Венгрыі.
Чытайце таксама:
Справа аб пацалунку. ФІФА хоча адхіліць Рубіалеса ад футбола на 15 гадоў