Ігара Стралкова-Гіркіна вазілі з СІЗА ў суд у адным аўтазаку з украінцамі
Яго жонка б'е трывогу.
31.08.2023 / 08:26
Ігар Стралкоў-Гіркін. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP
Ігара Стралкова-Гіркіна вазілі з СІЗА ў суд у адным аўтазаку з украінцамі, якіх у Расіі збіраюцца судзіць за «ваенныя злачынствы» ў Марыупалі. Пра гэта са спасылкай на адваката расказала жонка Стралкова Міраслава Рагінская, паведамілі расійскія медыя.
«Лічу, што такога кшталту практыка ўяўляе патэнцыйную пагрозу майму мужу. Расцэньваю гэта як злачынную халатнасць кіраўнікоў канвойнай службы», — заявіла яна.
29 жніўня ў Масгарсудзе адбылося пасяджэнне па скарзе абароны на арышт былога афіцэра ФСБ і «міністра абароны ДНР». Суд скаргу адхіліў.
Чытайце таксама:
Гіркін-Стралкоў з турмы назваў імавернасць датычнасці Пуціна да забойства Прыгожына «мізэрнай»
«Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт». Навальны назваў Стралкова палітвязнем