Рэдкая прапанова. У «тых самых» Драздах на продаж выставілі катэдж. Вось як ён выглядае

У старой частцы Драздоў на продаж выставілі катэдж за 3 млн даляраў. Дамы прадаюць тут рэдка, на абвестку звярнуў увагу Realt.

31.08.2023 / 09:59

Дом знаходзіцца на вуліцы Рачной. Гэта тыя самыя Дразды-1 (не Веснінка), якія забудоўваліся ў сярэдзіне 2000-х і ў якіх сяліліся чыноўнікі і бізнэсмены. 

МинскЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Гэты трохпавярховы дом на 437 квадратаў пабудаваны з блокаў у 2005 годзе. Дах — металачарапіца.

На першым паверсе знаходзіцца гасцёўня з камінам на дровах, сталовая з кухняй, гасцявы пакой з санвузлом. Міжпакаёвыя дзверы — з масіву дубу з вітражным шклом. На падлозе — паркет з масіву дубу і італьянская плітка. На першым паверсе размешчаны гараж.

На другім паверсе — некалькі спальняў, кабінет, санвузлы, гардэробная і хол.

На цокальным паверсе — кацельня, гардэроб, памяшканне-сейф, більярдная, дзве кладоўкі з асобнай вентыляцыяй, стэлажамі і абсталяванымі зонамі для захоўвання гародніны. Таксама тут ёсць саўна з душам і асобны выхад на двор.

Усе камунікацыі ў доме цэнтральныя, усталяваны нямецкі газавы кацёл Vaillant, а таксама сістэма фільтрацыі і змякчэння вады.

Участак — 15 сотак. Выкананы ландшафтны дызайн, высаджана больш за 100 хвойных і лісцяных дрэў і кустоў, ёсць сістэма аўтапаліву.

На ўчастку таксама ёсць лазня з клеенага бруса з басейнам, тэрасай, пакоем для адпачынку з мармуровай ляжанкай, якая абаграваецца.

Акрамя таго, на ўчастку ёсць зона барбекю з мыйкай і дрывотня з гаспадарчым памяшканнем.

За ўсё гэта просяць 3 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць

На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім

Nashaniva.com