На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім
У канцы 2022 года шматфункцыянальны цэнтр Helen & Valery Plaza ўвялі ў эксплуатацыю. Выглядае ён сучасна, ёсць незвычайныя архітэктурныя элементы — напрыклад, два паверхі ў адным крыле быццам параць у паветры, не абапіраючыся на калоны. Onlíner пабываў там.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/18000d44960cb7168bd19be7a76fb00d-uba7j.jpeg.webp)
Шматфункцыянальны комплекс Helen & Valery Plaza будавала аднайменная кампанія, вядомая беларусам па сетцы магазінаў duty free. Прапісаўся новы будынак па адрасе завулак Веснінка, 16. Гэта амаль на праспекце Пераможцаў, на беразе вадасховішча Дразды.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/c73f3100bf0d06e86319a78c487b3535-46299.jpeg.webp)
Валерый, кіраўнік кампаніі, расказвае, што праектаваць комплекс пачалі ў 2018-м:
— Нам спадабаліся работы міжнароднага архітэктурнага бюро Piuarch. Яны рабілі, напрыклад, офісы і краму для Dolce & Gabbana у Італіі, працавалі і ў Расіі, напрыклад, у Пецярбургу. Кіраўнік архітэктурнага бюро прылятаў у Мінск, аглядаў месца і падказаў шмат каштоўных ідэй.
Архітэктурна-планіровачнае рашэнне на аснове ідэі італьянцаў выконвала беларуская майстэрня Барыса Школьнікава.
У пачатку жніўня 2020 гады на пляцоўку вышлі будаўнікі. Будынак увялі ў эксплуатацыю ў канцы снежня 2022-га.
У Helen & Valery распавядаюць: хацелася не проста ўзвесці функцыянальны будынак для арганізацый, а ў першую чаргу стварыць з яго дапамогай прывабнае асяроддзе, якое ўпрыгожвае аблічча горада. Канцэпцыя праекту нарадзілася з характару самой тэрыторыі. Гэта месца стыку ўрбанізаванага асяроддзя праспекта Пераможцаў і прыроднага, натуральнага — узбярэжжа вадасховішча Дразды.
Комплекс складаецца з двух частак (у адной чатыры паверхі, у другой — тры), аб'яднаных агульным стылабатам. Ёсць бельведэр — так завуць назіральную пляцоўку, да якой вядуць эфектныя белыя ўсходы.
— Бельведэр адкрыты для гараджан, — працягвае Валер. — Мы рады, што людзі прыходзяць сюды. Напрыклад, учора тут было шэсць вясельных пар, а аднойчы ў суботу — восем адначасова.
Гэтае месца аблюбавала і моладзь: пакуль карэспандэнты тут былі з экскурсіяй, паспелі ўбачыць некалькі кампаній — падобна, у кагосьці дадалося ўдалых фота ў Instagram.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/bc22ce0e56d6ef1a2374cae9645310da-w8qzd.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/21d7c3da61eefd86cd29fb732df2b83c-y6jya.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/eb5e2343c0114f3d687e2654b6838185-wwbw2.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/bcbe8e9e572c62ff3c97c937380aae33-9xnyg.jpeg.webp)
Першы паверх займаюць адміністрацыйна-камерцыйныя памяшканні. Напрыклад, там адкрыецца аддзяленне «Альфа Банка», салон прэміяльных аўтамабіляў, інтэр'ерны шоурум.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/8f0b7ffecd2f022ae57cf68f1750bfde-1zevc.jpeg.webp)
Другі і трэці паверх зоймуць офісы. На чацвёртым размясціліся апартаменты. Ёсць яшчэ адзін паверх: з боку вадасховішча ён лічыцца першым, а з цэнтральнага ўваходу — мінус першым, там адкрыецца рэстаран. Ёсць і іншыя камерцыйныя пляцы.
— Не было асцярог, што ў Менску не будзе запатрабаваным яшчэ адзін офісны будынак? Бо іх цяпер хапае.
— Асцярогі былі, але яны неўзабаве зніклі ў сувязі з тым, што аб'ект знаходзіцца ў такой яркай лакацыі. Ды і архітэктура нязвыклая для нашага рынка. Да таго ж мы практычна выключылі калідоры — памяшканні цікавыя з пункту гледжання карыснай плошчы.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/d7ab5ead70984666494c13adce6d9fc6-2cj6j.jpeg.webp)
Попыт быў вялікі, на дадзены момант ужо занята прыкладна 85% пляцаў. Уласнікі нешта аддаюць у арэнду, нешта прадаюць.
— Мы з самага пачатку ўбачылі вялікі попыт у кліентаў, без аніякай рэкламы. Сюды прыйшлі не толькі беларусы, але і замежнікі: кампаніі з Расіі, Эміратаў.
На ўваходах — сістэма распазнання асоб.
— На ліфтах стаяць абмежавальнікі. Напрыклад, на трэці паверх, калі ён увесь ваш, ніхто іншы патрапіць не зможа. Доступ — па карце, тэлефонах, смарт-гадзінніках і гэтак далей.
Вышыня столяў на першых паверхах — 4,6 метра, на тых, што вышэй, — па 3,6.
Вось так выглядаюць апартаменты. Па законе ў такіх памяшканнях можна жыць, але зарэгістравацца нельга. Зрэшты, гэта наўрад ці праблема для ўласнікаў, якія могуць сабе дазволіць такі куток у прэстыжным месцы.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/07bb0ea10d2bec666e4d8801e6d3f4e6-jfawh.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/9aa222656124230c82d337ebe8e1c3cf-osqgv.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/450e2790f36c36452b93f788774e086a-ut4hh.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/6c8158c151f737d175ba41f6677feeaa-5pit8.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/7d0ee5ca0c8d1a98928b956e7edb8163-si0ql.jpeg.webp)
На першым паверсе з боку вадасховішча — будучыя памяшканні рэстарана.
— Ідзе пошук арандатара. Хочацца прывесці сюды прыгожы прэміяльны рэстаран, цяпер гэта няпростая задача.
Адсюль будзе выхад у бок вады, частку зялёнай зоны пакінулі пад будучую тэрасу. Таксама ёсць тэхпраезд для падвозу прадуктаў.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/ea5dd837b08df6f38eb7c313a545a276-7xgha.jpeg.webp)
Ва ўжо занятых памяшканнях цяпер ідуць рамонты. Чакаецца, што кампаніі заедуць у комплекс у лістападзе-снежні 2023-га.
Зрэшты, некаторыя навасёлы тут ужо абжыліся. На першым узроўні трохпавярховай часткі размясціўся офіс Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, на другім — пляцоўка «Медыядом», якой таксама валодае асацыяцыя. Трэці паверх гімнасты будуць здаваць у арэнду.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/b669f8c6f956a33c18e833541e1dcb59-8woyc.jpeg.webp)
Дарэчы, менавіта ў гэтым крыле два паверхі свабодна выступаюць з будынка.
— Такая платформа — задумка італьянцаў, беларусы казалі, што гэта немагчыма. Італьянцы скінулі свае праекты па ўсім свеце, дзе выносіліся і платформы па 45 метраў, а тут, здаецца, 25. Сказалі, што ўсё магчыма, трэба толькі разлічыць. У выніку нашы інжынеры і архітэктары разлічылі – і ўсё атрымалася.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/2621da36841d3cf7bc09513060b772a7-nclji.jpeg.webp)
Усярэдзіне памяшканняў другога і трэцяга паверха можна ўбачыць канструкцыі, дзякуючы якім платформа шмат у чым і трымаецца ў паветры.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/499be571d6b18f35c601bffd84c8b9fa-9k9ti.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/3cc2cd63d856f354e166ea4669a1a1fb-j5vn7.jpeg.webp)
З боку вадасховішча кампанія Helen & Valery добраўпарадкавала тэрыторыю.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/ed6ed942aae8f8aa1c25700d6025e1fa-h0jte.jpeg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/c70b2ac021988d6d7be2e00201b87460-e3jbq.jpeg.webp)
З'явіўся грамадскі сад, засаджаны яблынямі, слівамі, грушамі. Ёсць і алея сакуры. Мабыць, будзе цікавае месца, калі прыйдзе час збіраць ураджаі.
— Плануем яшчэ пабудаваць пірс, але гэта пакуль на ўзгадненні.
Каментары
https://nashaniva.com/323994