Выйшаў з аўто на дарогу. У Асіповіцкім раёне маланка забіла 25-гадовага хлопца
Сябры хлопца распавялі, што ўчора ўвечары вярталіся ў Асіповічы пасля адпачынку на беразе ракі Свіслач.
31.08.2023 / 10:21
Скрыншот відэа СК
Непагадзь заспела іх у дарозе, і яны вымушаныя былі спыніцца на абочыне паблізу лесу, паведамляе СК.
Загінулы вырашыў выйсці з машыны. Калі ён адышоў ад аўтамабіля прыкладна на 10 метраў, у яго ўдарыла маланка.
Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
Чытайце таксама:
Непагадзь пакінула без электрычнасці больш за 1100 населеных пунктаў
З-за навальніцы ў Мінскай вобласці ўзніклі праблемы з электрычнасцю
У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек