Лукашэнка зняў яшчэ аднаго намесніка начальніка Генштаба
Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі па баявым кіраванні. Адпаведны ўказ падпісаў 1 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.
01.09.2023 / 20:01
Гнілазуб звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення. Яму 55 гадоў, пасаду намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні займаў з ліпеня 2020 года.
Гэта ўжо другі намеснік начальніка Генштаба, адпраўлены на пенсію за апошні месяц. 14 жніўня Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Уладзіслава Будзіка. Яго таксама адправілі ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
На месца Будзіка 22 жніўня Лукашэнка прызначыў палкоўніка Дзмітрыя Страшынскага.
Чытайце таксама:
Былога старшыню Дзяржпагранкамітэта прызначылі на новую пасаду
У Генеральскім доме на праспекце прадаецца двухпавярховая кватэра. Плошча — як у прыватнага дома