«Адбылася жахлівая памылка». У Гомелі за «экстрэмізм» затрымалі праўладнага актывіста

1 верасня валанцёры пошукава-выратавальнага абʼяднання абʼявілі аб пачатку пошукаў актывіста, камуніста,члена БРСМ Аляксандра Лебедзева. «Флагшток» даведаўся прычыну знікнення яго. 

03.09.2023 / 13:19

Валанцёры прыступілі да пошукаў Аляксандра пасля пацверджання ад міліцыі, што чалавек сапраўды знік. Заява была напісана ў Чыгуначнае РАУС Гомеля.

 

Аднак праз некалькі гадзін валанцёры напісалі, што Лебедзеў знойдзены падчас правядзення пошукавых мерапрыемстваў, ён жывы. 

Аб прычыне знікнення Лебедзева «Флагштоку» распавёў яго знаёмы:

«Адбылася класічная жахлівая памылка — Аляксандр быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў Савецкае РАУС. Гэта было 31 жніўня ў другой палове дня. Прычынай затрымання стала падпіска на адзін з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. У міліцэйскім палоне Лебедзеў правёў ноч. На наступны дзень з палону яго выручылі бацькі», — распавёў суразмоўца.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ЛЕБЕДЕВ АЛЕКСАНДР l БЛОГЕР l БЕЛАРУСЬ (@a.lebedev.official)

Аляксандр Лебедзеў — 22-гадовы настаўнік хіміі сярэдняй школы №49 горада Гомеля. Ён зʼяўляецца сябрам БРСМ, камуністычнай партыі, удзельнічае практычна ва ўсіх праўладных мерапрыемствах Гомеля.

Nashaniva.com