Грамадства66

За «экстрэмізм» і «пікет» аштрафавалі Паўла Якубовіча

Суддзя суда Сенненскага раёна Іна Досава 6 ліпеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках і правядзенне масавага мерапрыемства аштрафавала на 1850 рублёў мясцовага жыхара Паўла Якубовіча, піша «Віцебская вясна».

У судзе былі агучаныя абвінавачванні ў тым, што Якубовіч, маўляў, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» быў падпісаны на шэраг публікацый, якія раней судамі былі ўключаныя ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Таксама з матэрыялаў адміністрацыйнай справы вынікала, што ў сацыяльнай сетцы Facebook, паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за правядзенне пікету, мужчына прыняў удзел у «несанкцыянаваным пікетаванні» з выкарыстаннем «графічных выяў бел-чырвона-белых палотнаў і герба Пагоня».

Зыходзячы з гэтых фактаў, суддзя Досава пастанавіла, на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП, даць Якубовічу штраф у суме 740 рублёў і па ч. 3 арт. 24.23 КаАП аштрафаваць на 1480 рублёў.

Канчаткова, шляхам частковага складання накладзеных адміністрацыйных спагнанняў, суд пастанавіў пакараць Паўла Якубовіча штрафам у даход дзяржавы ў суме 1850 рублёў.

Каментары6

  • mikola
    02.09.2023
    Paval Jakubovicz ? Ion za galouny redaktar *Saveckai Belarusi * ?
  • Андрусь
    02.09.2023
    mikola, галоўны рэдактар гэтай лухты - нейкі Жук. У такім гноі толькі жукі і могуць калупацца! 
  • mikola
    02.09.2023
    Андрусь, / a gdze Jakubovicz Paval Izotavicz ? Velmi prystoiny czalavek i dobry zurnalist . Nekali ion pracavau u *Znamja iunasci*......

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць