На фестывалі Lidbeer у Лідзе затрымалі двух мужчын — яны выкрыкнулі «Жыве Беларусь»

Затрыманне адбылося 2 верасня, у 6-7 гадзін вечара. Пра гэта паведамляе @lida_grab_court.

03.09.2023 / 14:39

Фестываль Lidbeer у Лідзе. Фота: Onliner

Як пішуць праваабаронцы, у зоне размяшчэння намётаў і сталоў прагучала «Жыве Беларусь!» Адразу выбеглі АМАПаўцы, затрымалі мужчын і павезлі ў мясцовы РАУС.

Адзін з іх пазней, паводле паведамлення, выйшаў на волю без спагнання і распавёў, што другому затрыманаму прад'явілі адміністратыўнае парушэнне паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Nashaniva.com