World Aquatics зацвердзіла крытэрыі ўдзелу беларускіх і расійскіх плыўцоў у міжнародных турнірах
Акрамя адсутнасці сцяга і гімна, уведзены дадатковы крытэр, што на адной дыстанцыі можа выступіць толькі адзін спартсмен з Расіі і Беларусі.
05.09.2023 / 08:08
Фота: БелТА
World Aquatics зацвердзіла крытэрыі ўдзелу расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе, паведамляе Championat.com.
Выступаць змогуць толькі індывідуальныя нейтральныя спартсмены, якія не падтрымліваюць правядзенне вайны ва Украіне і выконваюць антыдопінгавыя правілы.
Удзел індывідуальных спартсменаў у камандных стартах крытэрамі не дапускаецца.
Акрамя адсутнасці сцяга і гімна, уведзены дадатковы крытэр, што на адной дыстанцыі можа выступіць толькі адзін спартсмен з Расіі і Беларусі.
Крытэрыі былі распрацаваныя спецыяльнай рабочай групай, створанай яшчэ 5 красавіка 2023 года, у выніку правядзення апытанняў сярод найлепшых спартсменаў розных узростаў. Крытэрыі падтрымалі 67% апытаных.
Нагадаем, у World Aquatics, акрамя плавання, таксама ўваходзяць скачкі ў ваду, воднае пола і сінхроннае плаванне.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт МАК выступіў за допуск беларусаў і расіян на Алімпіяду
Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК