Спорт1212

Прэзідэнт МАК выступіў за допуск беларусаў і расіян на Алімпіяду

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах лічыць, што беларускім і расійскім спартсменам, якія не падтрымліваюць вайну, варта дазволіць удзел у Алімпійскіх гульнях. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю выданню CNBC-TV18.

Томас Бах. Фота: Tullio M. Puglia / Getty Images

Томас Бах заявіў, што рашэнне аб допуску ці нядопуску спартсменаў на Алімпіяду наўрад ці будзе прынята ў найбліжэйшы час.

«Не думаю, што канчатковае рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшыя некалькі дзён. Думаю, у вас ёсць дакладнае ўяўленне аб нашых рэкамендацыях: ніякіх камандаў, гімнаў, кветак, ніякай нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі.

З іншага боку, дазволена спартсменам, якія не падтрымліваюць вайну і якія не звязаны з вайсковымі або іншымі службамі ў Расіі ці Беларусі, спаборнічаць у якасці індывідуальных і нейтральных атлетаў, а не як прадстаўнікоў сваіх краін», — заявіў Бах.

«З аднаго боку, у нас расійскі ўрад, які хоча, каб мы ігнаравалі ўвесь свет. З іншага боку, у нас украінскі ўрад, які кажа, што трэба цалкам ізаляваць усіх з расійскім пашпартам, а гэта немагчыма з улікам нашых каштоўнасцяў. Гэта немагчыма з улікам правоў чалавека. Гэта немагчыма з улікам Алімпійскай хартыі.

І таму мы прыйшлі да гэтай формулы: абараняць правы чалавека як індывідуальнага спартоўца, але караць расійскую дзяржаву, улады за парушэнне Алімпійскай хартыі», — патлумачыў свой пункт гледжання Бах. 

Чытайце таксама:

МАК не дазволіў беларусам і расіянам удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Яны хацелі здабыць там алімпійскія ліцэнзіі

Міжнародная федэрацыя бадмінтона дапусціла беларусаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе

Кіраўнік World Athletics: Наўрад ці беларускія і расійскія лёгкаатлеты трапяць на Алімпіяду ў Парыжы

Каментары12

  • Улад
    04.09.2023
    У гэтага прэзідэнта МАК алімпійскі дэвіз "Хутчэй. Вышэй. Мацней" выглядае так: "Грошы хутчэй. Грошы вышэй. Грошы мацней". І ў дадатак: "Грошы не пахнуць".
  • даведка
    04.09.2023
    Шутить изволил? В Беларуси два президента: один из них подполковник КГБ, а его сын вообще генерал в НОК.
  • Mazzola
    05.09.2023
    Šachraj

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць