Неймар назваў сваю самую вялікую мару

Бразільскі форвард саудаўскага «Аль-Хіляля» Неймар заявіў, што перамога на чэмпіянаце свету — гэта яго самая вялікая мара.

05.09.2023 / 09:47

Фота: Adam Nurkiewicz / Getty Images

«Вядома, я спадзяюся, што аднойчы змагу ажыццявіць самую вялікую мару і выйграць чэмпіянат свету, гэта відавочна. Але часам не атрымліваецца. У Бразіліі ёсць топ-кумір, адзін з найважнейшых футбалістаў у гісторыі краіны. Гэта Зіка, і ў яго няма перамогі на чэмпіянаце свету. І гэта не вызначае яго якасці і дару, які ў яго быў. Да мяне гэтыя словы таксама падыходзяць», — цытуе Неймара Championat.com.

31-гадовы Неймар перайшоў у «Аль-Хіляль» з ПСЖ гэтым летам. У новым сезоне футбаліст на полі яшчэ не з'яўляўся.

Бразільскі гулец выступаў за французскі клуб з 2017 года, перайшоўшы туды з «Барселоны» за рэкордныя €222 млн. Трансфер бразільца застаецца самым дарагім у гісторыі.

За ПСЖ Неймар сумарна згуляў 173 матчы, у якіх забіў 118 галоў, а таксама аддаў 77 галявых перадач. У складзе ПСЖ бразілец пяць разоў выйграў французскі чэмпіянат, тры разы заваяваў Кубак Францыі і дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Зборная Бразіліі пяць разоў была чэмпіёнам свету па футболе. Гэта рэкорд. Але апошні раз бразільцы станавіліся чэмпіёнамі ў 2002 годзе. Перад гэтым былі чэмпіёнамі ў 1958, 1962, 1970, 1994 гадах.

Чытайце таксама:

Міністр спорту стварае альтэрнатыўную федэрацыю футбола, бо не можа ўплываць на АБФФ — Трыбуна

Кіпрскі «Арыс» беларуса Аляксея Шпілеўскага згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы

Эрлін Холан — гулец года УЕФА ў сезоне 2022/23

Nashaniva.com