Ноччу 4 верасня сакрэтна перакрывалі чыгуначны рух пад Талачыном, была стральба ці выбухі — Супольнасць чыгуначнікаў
Ноччу 4 верасня з 1:00 да 3:00 цалкам перакрываўся чыгуначны рух у раёне Талачына. Цягнікі спынялі ў абодвух напрамках на ўчастку даўжынёю каля 45 км ад ст. Слаўнае да ст. Коханава. Пра гэта піша «Супольнасць чыгуначнікаў».
05.09.2023 / 15:46
Крыніца: «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»
Паводле незалежных чыгуначнікаў, рух закрылі на вуснае патрабаванне сілавікоў.
У гэты ж час у раёне Талачына былі чуваць ці то стральба з агнястрэльнай зброі, ці то выбухі сігнальных петардаў.
Чыгуначнікі не выключаюць, што здарэнне магло быць звязана з засакрэчаным перамяшчэннем па чыгунцы вайсковага кантынгенту, тэхнікі або боепрыпасаў.
«Супольнасць чыгуначнікаў» звяртае ўвагу на тое, што спыненне руху пад Талачыном ноччу 4 верасня старанна хаваецца: адзнакі пра гэта здарэнне адсутнічаюць ва ўнутраных дакументах і базах БЧ, хаця яно выклікала значныя затрымкі ў руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша.
Чытайце таксама:
Машыніст электрычкі Стоўбцы — Мінск раптоўна памёр на працоўным месцы падчас руху цягніка