У Гомелі загадчыка аптэкі асудзілі да шасці гадоў калоніі
У Гомельскім абласным судзе да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) асудзілі 34-гадовага загадчыка адной з гарадскіх аптэк Дзмітрыя Макеева. Прысуд яму вынес Яўген Шаршнёў, піша «Вясна».
05.09.2023 / 16:04
За данаты «Белсату», фонду салідарнасці Bysol, а таксама палку Каліноўскага Дзмітрыя Макеева абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» і «фінансаванні ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні».
За перадачу службовых дакументаў і фота расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Чытайце таксама:
У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці
У Гомелі разглядаюць крымінальную справу, дзе адно з абвінавачанняў — удзел у ваенных дзеяннях