Расіяне прызналі здачу Рабоціна — «тактычна пакінулі населены пункт» 

Армія РФ «тактычна пакінула» сяло Рабоціна ў Запарожскай вобласці. Пра гэта ў эфіры прапагандыста Салаўёва паведаміў прызначаны Расіяй «кіраўнік» рэгіёна Яўген Баліцкі.

06.09.2023 / 09:01

«Расійскае войска пакінула, тактычна пакінула гэты населены пункт, бо трымацца на голай плоскасці, калі няма магчымасці зусім укапацца, <…> увогуле не ўяўляецца мэтазгодным. Таму расійская армія адышла на ўзгоркі», — заявіў Баліцкі. 

Паводле яго, украінскія часткі знаходзяцца ўнізе, «і такая пазіцыя нас задавальняе».

Баліцкі дадаў, што Рабоціна — гэта «населены пункт, які застаўся толькі на мапе».

Гэта першае афіцыйнае пацверджанне страты Рабоціна з расійскага боку.

Учора Мінабароны РФ заяўляла, што атакі ў раёне Рабоціна адбітыя. 

Пра вызваленне Рабоціна УСУ афіцыйна заявілі 28 жніўня.

Чытайце таксама:

Украінцы прарвалі першую лінію абароны, на якую расіяне выдаткавалі 60% часу і рэсурсаў

Столтэнберг: Украінцы ўжо пераўзыходзілі чаканні, трэба ім давяраць

Як маленькая група байцоў зрабіла магчымым вызваленне Рабоціна. Гісторыя, вартая Галівуда

У Мінабароны Украіны заявілі пра вызваленне сяла Рабоціна ў Запарожскай вобласці

Nashaniva.com