Жонка прэм'ера Арменіі адправілася ў Кіеў
Жонка прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна Ганна Акапян возьме ўдзел у запланаваным на сёння саміце першых лэдзі і джэнтльменаў у Кіеве, які ладзіць Алена Зяленская.
06.09.2023 / 10:29
Ганна Акапян. Фота з сайта Report.az
Акапян прадстаўлена ў якасці спікера. Тэма III Саміта першых лэдзі і джэнтльменаў: «Псіхічнае здароўе: устойлівасць і ўразлівасць будучыні», піша «Спутнік».
Паводле інфармацыі СМІ, Акапян таксама плануе перадаць Украіне гуманітарную дапамогу з Арменіі — гэта будзе першы дар з пачатку расійска-ўкраінскага супрацьстаяння. Пра якую дапамогу ідзе гаворка і ў якім памеры, пакуль невядома.
Ва ўрадзе Арменіі пакуль афіцыйна не каментуюць гэтай інфармацыі.
Чытайце таксама:
У Арменіі правядуць вайсковыя вучэнні сумесна з ЗША
Залежнасць Арменіі ад Расіі ў сферы бяспекі «была стратэгічнай памылкай» — Пашынян
Беларусь займае перадапошняе месца па заробках у краінах ЕАЭС. Арменія нас абагнала