У Верхнядзвінску зноў будуць судзіць 80-гадовага краязнаўца

Імя 80-гадовага верхнядзвінскага краязнаўца Антона Буболы, вязня канцлагера і ганаровага грамадзяніна горада, з'явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў на панядзелак, 11 верасня, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

08.09.2023 / 23:25

Антон Бубола

Раней Антона Буболу ўжо штрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён — ганаровы грамадзянін Верхнядзвінска, старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. Немаўлём разам з маці, братам і сястрой ён прайшоў праз нацысцкі канцэнтрацыйны канцлагер у Саласпілсе.

Акрамя Буболы, у панядзелак за «экстрэмізм» будуць судзіць яшчэ трох чалавек — трэнерку Наталлю Лакотка, Валерыя Туронка і Анатоля Селівончыка.

Чытайце таксама:

Жыхара Пінскага раёна асудзілі за здымкі беларускай вайсковай тэхнікі

Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх колькасць дарасла да 1519

Затрымалі ўладальніка брэсцкага бара «Дэндзі»

Nashaniva.com