Грамадства33

Жыхара Пінскага раёна асудзілі за здымкі вайсковай тэхнікі

34-гадовы жыхар Пінскага раёна атрымаў 2,5 года калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Фота ілюстрацыйнае

Як заяўляе пракуратура Мінскай вобласці, 18 сакавіка 2022 года мужчына, знаходзячыся ў Івацэвіцкім раёне, зняў перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і пры дапамозе тэлефона Xiaomi Mi Note 10 Lite адправіў відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.

«Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі абвінавачаны аказаў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, якая загадзя была накіраваная на планаванне, арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, а таксама асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь», — заяўляе пракуратура.

На судзе, як сцвярджаецца, мужчына прызнаў віну, суд адправіў яго ў калонію на 2,5 года. Тэлефон канфіскаваны як «сродак здзяйснення злачынства». 

Чытайце таксама:

Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх колькасць дарасла да 1519

Затрымалі ўладальніка брэсцкага бара «Дэндзі»

У Брэсце сілавікі затрымалі дваіх мужчын за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Каментары3

  • mikola
    08.09.2023
    idyioty....
  • mikola
    08.09.2023
    A moza ion amerykanski *spyion* ?
  • Героі Новай Беларусі
    09.09.2023
    Кожны такі маленькі крок дапамагае Украіне, малайца. Мы, беларусы, усе адно пераможам гэтую навалу. Нас болей чым катаў

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць