«Ягор зрабіў мне прапанову — выйшаў новы закон». Былыя палітвязні згулялі ў Літве вяселле-перформанс
Два былыя палітвязні Ася Булыбенка і Ягор Канецкі зладзілі ў Вільні вяселле-перформанс. Да такой ідэі іх падштурхнуў нядаўні ўказ Лукашэнкі, паводле якога беларусы нібыта патэнцыйна больш не змогуць заключаць за мяжой шлюбы, бо не атрымаюць дыстанцыйна на радзіме даведкі аб актуальным незнаходжанні ў шлюбе, піша «Маланка. Media».
09.09.2023 / 17:09
Падчас перформансу Ася Булыбенка і Ягор Канецкі «пажаніліся» на фоне беларускай амбасады з чырвона-зялёным сцягам. Рэгістраваў іх правобраз Аляксандра Лукашэнкі.
Замест пярсцёнкаў пры заручынах на рукі пары надзелі кайданкі, а на фоне граў афіцыйны гімн лукашэнкаўскай Беларусі.
«Мы пазнаёміліся на азнаямленні з крымінальнай справай. Адседзелі тэрмін і вызваліліся. Я атрымала забарону на выезд, а Ягор з'ехаў. Пяць месяцаў расстання. Зняла забарону на выезд, адседзела 30 сутак і з'ехала.
Сустрэліся ў Вільні. Ягор зрабіў мне прапанову — выйшаў новы закон. Зараз мы не можам пажаніцца», — пракаментавала сітуацыю Ася Булыбенка.
Чытайце таксама: