Жыхарка Магілёва замкнула ў кватэры настаўніцу і цяжарную псіхалагіню, якія прыйшлі адведаць вучня, і не выпускала 3,5 гадзіны

Падставай для візіту ў сям'ю стала тое, што дзіця не прыйшло ў школу.

11.09.2023 / 15:07

Фота: ahs.com

Настаўніца разам з сацыяльнай службай і псіхолагам пачалі высвятляць прычыны пропуску заняткаў. Дадому да хлопчыка прыйшлі два педагогі. Як распавяла адна з іх, прадстаўнікоў школы спачатку доўга не пускалі ў кватэру, піша «Магілёў анлайн».

Пра тое, дзе знаходзіцца дзіця, маці казаць педагогам спачатку адмаўлялася. Затым іх пусцілі. Аказалася, хлопчык быў у сябе ў пакоі, з ім усё добра. На гэтым гісторыя магла скончыцца, аднак гаспадыня кватэры вырашыла зрабіць «правучыць» візіцёраў.

«Нас завялі на кухню і сказалі, што не выпусцяць, пакуль не прыйдзе ўчастковы. Тое, што з намі быў педагог-псіхолаг — цяжарная жанчына — нікога не збянтэжыла. Там мы правялі каля трох з паловай гадзін», — распавяла настаўніца.

Як аказалася, настаўніцкія клопаты маці класіфікавала як пранікненне на прыватную ўласнасць. У выніку прыйшоў участковы, усе разышліся па дамах, а дзіця перавялі ў іншую школу.

Чытайце таксама:

У Мінску 20-гадовы хлопец хацеў забіць маці і бабулю

За даўгі прадаюць кватэру дачкі бізнэсоўца Юрыя Авяр'янава

Намеснік міністра будаўніцтва падлічыў, за які час сярэдняя беларуская сям'я нібыта можа назбіраць на кватэру

Nashaniva.com