«Пайшоў па кветкі». У цэнтры Данецка загінуў расійскі «ваенкар»

Расійскія СМІ паведамляюць, што ў цэнтры акупаванага Данецка загінуў «ваенкар» Генадзь Дубавы. 

11.09.2023 / 21:14

Як расказаў адзін з «дэпутатаў» «Народнай рады ДНР», Дубавы «пайшоў па кветкі» і на вуліцы яго збіла машына.

Генадзь Дубавы быў з ліку ўкраінскіх грамадзян, якія перайшлі на службу да расійскіх акупантаў. Раней ён вучыўся ў Данецкім нацыянальным універсітэце на эканаміста, а з 1995 года працаваў журналістам па PR-дзейнасці як у расійскіх, так і ўкраінскіх СМІ. Таксама ён, як паведамляецца, заснаваў агенцтва сацыяльна-палітычнага мадэлявання «Вэйс-Украіна» (цяпер «Вэйс-Наваросія») і першую афіцыйную газету «ДНР».

З 2014 года ён запісаўся ў «народнае апалчэнне ДНР» і з таго часу ваяваў супраць Украіны. 

Чытайце таксама:

«Быццам не дваццаць за дзень страцілі». Расійскі франтавік раскрывае рэальныя лічбы страт

Музыка Рома Звер зʼездзіў на Данбас і выступіў перад расійскімі вайскоўцамі. Да гэтага ён трапіў у чорныя спісы за антываенныя выказванні

Зніклы расійскі камбат знайшоўся ва ўкраінскім палоне. На відэа ён наносіць на карту для УСУ расійскія вайсковыя пазіцыі

Nashaniva.com