Пуцін назваў памылкай савецкае ўварванне ў Венгрыю і Чэхаславакію
«Нельга нічога рабіць, што ідзе ў відавочную супярэчнасць з інтарэсамі іншых народаў», — сказаў ён.
12.09.2023 / 14:18
Фота: Mikhail Metzel / Sputnik Kremlin Pool Photo via AP
Захад, і перш за ўсё ЗША, наступае на тыя ж граблі, што і Савецкі Саюз у замежнай палітыцы, нельга рабіць нічога, што ідзе ў відавочную супярэчнасць з інтарэсамі іншых народаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму, піша ТАСС.
«Мы ўжо даўно прызналі, што гэтая частка палітыкі Савецкага Саюза была памылковай і вяла толькі да напругі адносін», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы, адказваючы на словы мадэратара, які прывёў выказванні ўладаў Чэхіі і Венгрыі аб тым, што «СССР паводзіў сябе як каланізатар, калі ўводзіў танкі ў Прагу ў 1968 годзе або Будапешт у 1956-м».
«Нельга нічога рабіць у сферы знешняй палітыкі, што ідзе ў відавочную супярэчнасць з інтарэсамі іншых народаў. Але менавіта на гэтыя граблі, калі ўжо казаць пра граблі, наступаюць вядучыя краіны Захаду і перш за ўсё Злучаныя Штаты», — сказаў Пуцін.
Чытайце таксама:
«Ён ужо не Анатоль Барысавіч Чубайс, а Мойша Ізраілевіч»
Пуцін: Калі Арменія прызнала, што Карабах — частка Азербайджана, то пра што размова?