YouTube заблакаваў канал «Обычное утро»

Гледачы ютуб-канала «Обычное утро» сёння не змаглі пабачыць перадачу Канстанціна Каверына і Людмілы Міласлаўскай: YouTube заблакаваў іх канал. На канале было каля 30 тысяч падпісчыкаў.

13.09.2023 / 12:13

Член каманды, якая працуе над каналам, патлумачыў «Нашай Ніве» блакіроўку тэхнічнымі праблемамі. Каманда стварыла ўжо іншы ютуб-канал, але спадзяецца на пазітыўнае рашэнне праблемы з асноўным каналам.

23 жніўня YouTube заблакаваў іншыя беларускія каналы — «Гадзіннічак цікае», «Мне таксама не падабаецца» і «Міністэрства сепультуры». Праз тыдзень каналы былі разблакаваныя

«Схема простая: пісалі лісты ўвесь гэты час, і ў пэўны момант яно спрацавала», — расказваў журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха, які вядзе канал «Міністэрства сепультуры».

Nashaniva.com