«Калі ў вас база тых, хто мае ДНЖ, то нашто вам прасіць пра самаданос?»

Праваабаронца і сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак пракаментаваў заяву МУС, што там валодаюць інфармацыяй пра людзей з замежным грамадзянствам або дазволам на жыхарства.

13.09.2023 / 13:20

«Лукашэнкаўскі Дэпартамент міграцыі заявіў, што нібыта ведае, хто атрымлівае ДНЖ і іншаземнае грамадзянства. І калі людзі самі на сябе не данясуць, то будуць пакараныя, нават нягледзячы на тое, што пакарання за такія дзеянні няма. Пакуль.

Абсалютна не сябруе спадар Бягун, кіраўнік дэпартамента, з фармальнай логікай — калі ж у вас ёсць база тых, хто мае ДНЖ і грамадзянства, то навошта людзей прасіць зрабіць самаданос? У вас жа і так ёсць усе даныя. Нестыковачка», — адзначыў Стрыжак.

Сёння начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун нагадаў, што 11 ліпеня ўступілі ў сілу змены і дапаўненні ў закон «Аб грамадзянстве» і што неабходна інфармаваць адпаведныя органы аб атрыманні ДНЖ і іншых замежных дакументаў.

Чытайце таксама:

Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

Nashaniva.com