Грамадства6666

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

«Мы ведалі, што Лукашэнка будзе помсціць, і рыхтаваліся. Падрабіць нашы новыя пашпарты ён не зможа», — кажа Франак Вячорка.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Фота: «Наша Ніва»

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адрэагаваў на свежы ўказ Лукашэнкі аб забароне выдачы беларускіх пашпартоў за мяжой. Каментар Вячоркі прагучаў 5 верасня ў эфіры «Голаса Амерыкі».

Як адзначае дарадца Ціханоўскай, беларускія дэмсілы рыхтаваліся да падобнага развіцця падзей і чакалі ад Лукашэнкі помсты за пратэсты 2020 года.

Таму і пачалі працу над выпускам альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў, якія дазволяць беларусам мець легальны статус у іншых краінах і падарожнічаць. 

Вячорка назваў папярэднія тэрміны пачатку выпуску новых пашпартоў і колькасць краін, якія ўжо выказалі гатоўнасць іх прызнаць.

«Тэхнічны і візуальны складнік новага беларускага пашпарта ўжо падрыхтаваны. Ён адпавядае стандартам ICAO і ўжо ўзгоднены з Еўракамісіяй. Цяпер мы займаемся вырабам першых узораў пашпартоў, якія будуць адпраўлены ў краіны Еўрасаюза і па ўсім свеце для аналізу. 

Спадзяемся, што ўжо ў пачатку наступнага года мы пачнем выдаваць пашпарты. У цяперашні момант ужо ёсць дзве дзяржавы, якія папярэдне заявілі, што будуць гатовыя першымі прызнаць нашы новыя пашпарты», — распавёў «Голасу Амерыкі» Франак Вячорка.

Вокладка новага пашпарта мае кармазінавы колер, які адсылае да спадчыны ВКЛ. Акрамя герба «Пагоня», на ёй змешчаны выявы слуцкіх паясоў. Фота: сайт Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі
На разваротах старонак для віз змешчаны архітэктурныя помнікі розных рэгіёнаў Беларусі, герб «Пагоня» на ружы вятроў і выява зубра ў ніжнім правым куце, які пры хуткім гартанні старонак «бяжыць». Усе надпісы ў пашпарце выкананыя «тарашкевіцай», класічнай лацінкай і на англійскай мове. Фота: сайт Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі

Таксама Вячорка дадаў, што асаблівая ўвага будзе надавацца бяспецы новых пашпартоў і верыфікацыі іх будучых уладальнікаў.

Дарадца Ціханоўскай пракаментаваў і асцярогі аб магчымых падробках новых пашпартоў з боку сілавікоў Лукашэнкі.

«Пытанні біяметрыі і бяспекі новых беларускіх пашпартоў мы абмяркоўваем з Еўракамісіяй. Іх падрабіць будзе немагчыма, выпускаць іх у Мінску Лукашэнка не зможа. Друкаваць пашпарты будзе вельмі аўтарытэтная фірма, якая друкуе пашпарты для дзясяткаў краін свету.

Таксама ёсць працэдура верыфікацыі, каб чалавек пацвердзіў, што з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і што ён не які-небудзь агент ці вагнеравец. Пасля атрыманая інфармацыя ідзе нашым партнёрам для ўнясення ў агульныя базы даных, каб не было праблем пры перасячэнні мяжы», — падкрэсліў Вячорка.

7 верасня пачынае дзейнічаць указ Лукашэнкі аб забароне пасольствам Беларусі выдаваць і мяняць пашпарты беларусам за мяжой. 

Карысныя парады юрыстаў і больш падрабязная, актуальная інфармацыя на гэту тэму — ніжэй.

Важнае па тэме беларускіх пашпартоў:

Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская

Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА

Беларусам, якія жывуць у Грузіі, варта паклапаціцца пра еўрапейскую візу

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

«Я плачу, муж праклінае ўладу». Беларусы расказваюць, з якімі праблемамі сутыкнуліся пасля новага ўказа Лукашэнкі

«Як дойдзе да справы, тады і будзем вырашаць». Немцы пакуль не ведаюць, што рабіць з беларусамі без пашпартоў

«Бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасць вярнуцца». Літоўскія ўлады пракаментавалі беларускія пашпартныя праблемы

Каментары66

  • Mafkees
    07.09.2023
    У меня уже много лет нету петушенковского паспорта и я прекрасно обхожусь без него,но я с удовольствием стал бы обладателем беларуского паспорта. Давай Вечерка,покажи класс,сделайте с кабинетом что-то по настоящему путное.
  • Mors12
    07.09.2023
    Я бы этим деятелям не доверял. И не сомневаюсь, что информация о наличии такого паспорта тут же будет отправляться в КГБ. Оно вам надо?
  • Цім
    07.09.2023
    Лепш бы гэтыя краіны давалі беларусам сваё грамядзянства па спрошчанай працэдуры.

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць