Дырэктарку Кобрынскага музея ўзнагародзілі расійскім медалём

Дырэктарка Кобрынскага вайскова-гістарычнага музея імя Суворава Алена Бабенка атрымала расійскую дзяржаўную ўзнагароду — медаль Пушкіна. Указ быў падпісаны Уладзімірам Пуціным яшчэ 31 ліпеня. 9 верасня консул-дарадца генконсульства Расіі ў Брэсце зачытаў тэкст гэтага ўказа пры наведванні музея.

13.09.2023 / 15:51

Алена Бабенка справа. Фото: facebook.com/RusConsBrest

Згодна з дакументам, Бабенка ўзнагароджваецца за «вялікі ўклад у развіццё расійска-беларускага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва».

Гэта не першая расійская ўзнагарода беларускай музейшчыцы. Летась яна ўжо атрымала ганаровы знак Рассупрацоўніцтва «За сяброўства і супрацоўніцтва».

Чытайце таксама:

Жанчына-«антывандал» выйшла замуж за спецназаўца-ябацьку

«Бабуля дазволіла сябру прыйсці на мой дзень нараджэння, але з умовай — праспяваць нам афіцыйны гімн». Школьнікі згадваюць 2020-ы

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

Nashaniva.com