Якія мабільныя гульні з беларускімі каранямі ўвайшлі ў сусветны топ-100

Беларускі геймдэў і найдалей у сусветным топе! Dev.by прааналізаваў рэйтынг найбольш папулярных мабільных гульняў гэтага жніўня, які зрабіла аналітычная платформа AppMagic.

14.09.2023 / 14:27

Самыя папулярныя гульні з беларускімі каранямі 

Згодна з аналітычнай платформай AppMagic, гульня беларусаў SayGames Ltd увайшла ў топ-10 у жніўні па спампоўках ва ўсім свеце.

Гаворка ідзе аб тайтле My Perfect Hotel. Па жанры гэта мікс з аркады, клікера і сімулятара. Па сюжэце, гульцы пачынаюць з менеджменту маленькага гатэля. Але з цягам прагрэсу па ўзроўнях дадаюцца новыя апдэйты і механікі, што трымае энгейджмент. Гульню спампавалі больш за 10 мільёнаў разоў. 

У топ-100 за жнівень бачым яшчэ некалькіх беларусаў. На 34-м месцы Twerk Race 3D, ранер ад Freeplay. У яго больш за 5 мільёнаў спамповак.

На 37-м месцы заснаваўся тайтл Tomb of the Mask ад Playgendary Limited. Дзіўна, что першая версія гульні выйшла ў рэліз ажно ў 2016-м, але да сённяшняга дня яна трымаецца у топах.

І на 63-м месцы яшчэ адна гульня ад SayGames, сімулятар кіроўцы Vehicle Masters.

Сярод трох кампаній фізічны офіс у Беларусі застаўся толькі ў Freeplay. Астатнія дзве ўжо ў кіпрскай юрысдыкцыі.

Чытайце таксама:

«Часам гэта можа быць лэвэл даўн». Што з працай і заробкамі ў беларускім ІТ-сектары

Nashaniva.com