Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі

Аксамітнасць гарбуза выдатна збалансуюць спецыі — часнок, мускатны арэх і куркума. Смачна есці!

23.09.2023 / 08:27

Фота: Rouzes / Getty Images

Каб прыгатаваць крэм-суп з гарбуза, спатрэбіцца:

Для сухарыкаў: белы хлеб, алей, соль, часнок.

Апцыянальна: каляндра, імберац (калі свежы — смажыць з цыбуляй), кары, лісце базіліку для ўпрыгожання.

Як гатаваць суп з гарбуза

Аблупіце гарбуз, дастаньце насенне, мякаць нарэжце невялікімі кавалачкамі.

Пачысціце цыбулю і дробна нарэжце. Трохі абсмажце яе на патэльні (5 хвілін). Дадайце гарбуз і абсмажвайце яшчэ пяць хвілін, дадайце прыправы.

Пакладзіце ўсё ў каструлю, заліце літрам халоднай вады, на моцным агні давядзіце да кіпення, а потым паменшыце агонь да слабага, закрыйце накрыўкай і варыце каля 20 хвілін — да мяккасці гарбуза.

Узбіце ўсё змесціва блендарам да аднастайнасці.

Як зрабіць дадаткі да супу з гарбуза

Сухарыкі. Хлеб натрыце часнаком і парэжце на кубікі. На бляху ці фольгу наліце алей і выкладзіце ў яго хлеб — раўнамерна па форме. Пастаўце у разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 10—15 хвілін. Яшчэ прасцей — падсушыць хлеб проста на патэльні.

Семкі. Гарбузовыя семкі лепш падсмажыць — пакладзіце іх на трохі прагрэтую патэльню і абсмажце на сярэднім агні, памешвайце. 

Наліце суп у талеркі, пасыпце семкамі, дадайце сухарыкі і трохі вяршкоў.

Чытайце таксама:

На Камароўцы прадаюць вельмі дзіўныя гарбузы

Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Nashaniva.com