Пранк на мінскім вакзале парваў тыкток — хлопец прыйшоў на цягнік з гіганцкім квітком
Хлопец вырашыў пажартаваць з сябра і раздрукаваў яму квіток на цягнік з Мінска да Брэста памерам з плакат у чалавечы рост. Што было далей, ён апублікаваў у тыктоку.
19.09.2023 / 09:45
Скрыны відэа з тыктоку
За раздрукоўку гіганцкага квітка хлопец аддаў у фотацэнтры 6 рублёў.
Сябар, калі даставаў квіток, здзівіўся: «Што гэта, колькі іх тут?»
Праваднікі з усмешкай сустрэлі такога пасажыра і пусцілі ў цягнік.
Відэа пранку ў тыктоку сабрала 1,7 мільёна праглядаў.
Каментатары смяюцца: «Каб прасканаваць код, праваднік мусіў пайсці ў канец вагона».
«Можна пасля здаць у бухгалтэрыю для аплаты», — прапануюць.
Хтосьці жартуе, што такі квіток заменіць пасцелю і абрус у цягніку.
Іншыя каментатары заўважаюць, што калі набыў электронны квіток, то папяровага можна не раздрукоўваць — правадніку дастаткова пашпарта.
Чытайце таксама:
«Якое нахран адзінства?» Просты беларус выказаўся ў тыктоку пра Дзень народнага адзінства
Пад Брэстам вырасцілі гарбуз вагой паўтоны. У яго ёсць нават свае сацсеткі