У Гродне затрымалі айцішніка. Зноўку за каментары ў тэлеграм-чатах

Некаторыя з гэтых каментароў маглі выдаць і яго асобу.

20.09.2023 / 17:06

Андрэй Бурдзеня. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)

Затрыманаму Андрэю Бурдзеню 42 гады. Ён з Гродна, вучыўся ў школе №6, а пасля служыў у арміі. Вядома, што цяпер ён часова не працуе, але раней нейкі час працаваў у IT-сферы, а яшчэ раней займаўся вытворчасцю кухоннай мэблі і меў сваё ІП.

Андрэя затрымалі за каментары ў тэлеграм-чатах, якіх ён пакінуў больш за тры сотні. Ягоны акаўнт у тэлеграме падпісаны ўласным імем Андрэй — невядома, ці «шукаецца» ён па тэлефонным нумары і ўвогуле як добра абаронены, але гэта моцная зачэпка. Да таго ж ён пісаў даволі шмат асабістай інфармацыі ў каментарах.

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа сцвярджаецца, што «цяпер мужчына адкажа згодна з крымінальным заканадаўствам». Звычайна гэта значыць, што супраць чалавека заведзена крымінальная справа і неўзабаве яго перавядуць у СІЗА.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць і выдаліць вашы паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Nashaniva.com