Су-34, які ўчора ўпаў у Варонежскай вобласці, мог доўга базавацца ў Беларусі — Беларускі Гаюн

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», самалёт «Су-34» Вайскова-касмічных сіл Расіі, які разбіўся ўчора ў Варонежскай вобласці, насіў рэгістрацыйны нумар RF-95806 і бартавы нумар 05. Калі так, то гэты знішчальнік правёў 7 месяцаў у Беларусі і, як і ўсе астатнія Су-34 ВКС РФ, пакінуў аэрадром «Баранавічы» 5 жніўня.

21.09.2023 / 15:59

Гэты знішчальнік быў заўважаны ў Беларусі і да 2023 года. Напрыклад, у далёкім 2015 годзе ён трэніраваўся на аэрадроме «Мачулішчы» напярэдадні параду да 9 мая.

Папярэдне прычынай катастрофы называюць тэхнічную няспраўнасць (нявыхад) стоек шасі.

Чытайце таксама:

СБУ і ВМС нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме Сакі

Украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што ўдарылі ўчора па вайсковай часці ў Крыме, дзе былі расійскія генералы

ГУР Украіны паведаміла пра падрыў «невядомымі дыверсантамі» двух самалётаў і верталёта ў Падмаскоўі

Nashaniva.com