У Беларусі з 1 кастрычніка паменшаюць ліміты бязмытнага ўвозу тавараў
У Беларусі ліміты на бязмытны ўвоз тавараў паменшаюць да 500 еўра з 1 кастрычніка 2023 года. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.
24.09.2023 / 13:06
Цяпер у наземных пунктах пропуску ліміт такі: тавары коштам да €1000 і вагой не больш за 31 кг. Аднак з 1 кастрычніка ліміт зменіцца: кошт тавараў — не больш за €500, а вага — не больш за 25 кг.
Ліміты на самалёт застануцца ранейшымі: не больш за €10 тысяч, 50 кг, а таксама максімум тры літры алкаголю на чалавека.
Чытайце таксама:
«Гродна Азот» прыдумала, як пастаўляць карбамід на рынкі Чэхіі і Польшчы ў абыход санкцый
«Даведалася, што выклікаюць у КДБ». Як айцішнікі вывозілі грошы ў 2023 годзе