МЗС Польшчы не будзе разрываць дамову з візавым агенцтвам у Беларусі

Нягледзячы на ранейшыя заявы, міністэрства не будзе скасоўваць усе пагадненні з візавымі агенцтвамі. Гаворка ідзе пра кампаніі, якія прымаюць па-за межамі польскія візавыя заявы, з якімі меліся быць скасаваныя кантракты ў адказ на выкрыты ў СМІ візавы скандал.

26.09.2023 / 10:02

Фота: Наша Ніва

Гэтыя арганізацыі маюць працягваць сваю дзейнасць у трох краінах, паведамляе rmf24.pl.

Кантракты з візавымі агенцтвамі застануцца ў Беларусі, Украіне і Турцыі.

Гэта тлумачыцца тым, што скасаванне кантрактаў звязана з сур'ёзнымі перашкодамі і, магчыма, паралічам у выдачы віз у многіх краінах.

Так, чыноўнікі сцвярджаюць, што было б немэтазгодна перашкаджаць атрыманню віз беларускімі праціўнікамі Лукашэнкі. Гэтак жа сама няма жадання блакаваць Украіну, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй.

***

У пачатку верасня ў Польшчы выбухнуў візавы скандал. Найбуйнейшыя медыя краіны выявілі сем былых і дзейных польскіх чыноўнікаў, сярод якіх ёсць і нядаўна звольнены намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык.

Паводле нацыянальнай пракуратуры і расследаванняў польскіх медыя, Ваўжык распрацаваў і зацвердзіў механізм спрошчанага прыцягнення ў Польшчу працоўных мігрантаў з каля 20 краін Блізкага Усходу і Азіі колькасцю да 400 тысяч чалавек праз таемныя ўказанні польскім консульствам і фірмам-пасярэдніцам наконт хуткай выдачы віз людзям у гэтых краінах.

Кіраўніцтва Польшчы пракаментавала гэтае расследаванне, заявіўшы, што «не ўся інфармацыя адпавядае рэчаіснасці і неабходна больш аб'ектыўна асвятляць падзеі».

У той жа час польская апазіцыя на падставе скандалу выставіла абвінавачанні ўладам краіны ў арганізацыі нелегальнай міграцыі праз Беларусь «для стварэння ў вачах грамадзян карціны небяспекі» перад будучымі выбарамі.

Чытайце таксама:

У Польшчы раскрылі, колькі ўсяго віз было выдадзена беларусам з пачатку 2021 года

«Злосці няма межаў». Беларусы з біяметрычнымі пашпартамі не могуць запісацца на польскія турыстычныя візы

Не ўсё так проста. Колькі будзе каштаваць польская турыстычная віза і як хутка можна атрымаць

Nashaniva.com