Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе
Кубінца Раберта Вальдэса Касануэву затрымалі падчас беларускіх пратэстаў і год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі на Кубу праз Расію. Ён прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае і адмовіў у выдачы ДНЖ.
26.09.2023 / 20:06
Касануэва вырашыў абскарджваць гэта рашэнне ў судзе. Сабраць грошы на адваката ў Еўропе яму дапамаглі людзі пры дапамозе фонда Bysol. Сёння стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Раберта.
«Адчуванне, што жыццё працягваецца, падарожжа трывае. Засталося дачакацца ўсіх патрэбных дакументаў. Дзякуй вялізарны ўсім за падтрымку і дапамогу, сябры! Я шчаслівы, што вы ў мяне ёсць, усе вы!» — паведаміў шчаслівы кубінец.
Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак у сувязі з гэтай сітуацыяй адзначыў:
«Мы добра разумеем, што Літва дбае пра сваю бяспеку. Але перавага дэмакратыі ў тым, што калі ты нязгодны, то магчыма аспрэчыць рашэнне Дэпартамента міграцыі ў судзе. Парада для ўсіх беларусаў — карыстайцеся перавагамі дэмакратыі і йдзіце ў суд».
Чытайце таксама:
«Якія беларусы цёплыя». Беларускі кубінец — пра свае дзве радзімы і год на Акрэсціна