У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім?
«У адным з самых прэстыжных раёнаў Мінска ў маляўнічым ціхім месцы мікрараёна Дразды на тэрыторыі 15 сотак прадаецца элітны катэдж з усёй тэхнікай і мэбляй». Так рэкламуе катэдж прадавец.
27.09.2023 / 13:01
Паводле аб’явы, на ўчастку дома зроблены шматузроўневы ландшафтны дызайн, ёсць сад, клумбы, хвойнікі, ліставыя дрэвы і хмызнякі. Працуе аўтаматычная сістэма паліву.
Тэрыторыя вакол дома пакрыта газоннай травой, ёсць агарод. Барбекю зачыняецца ралетамі, ёсць лядоўня і гарачая вада.
Плошча дома — 871 кв. м, жылая — 587 кв.м.
Катэдж пабудаваны па індывідуальным праекце. Відэадамафон — на кожным узроўні, ёсць ахоўная сігналізацыя.
Аздабленне выкананае з дарагіх, сучасных матэрыялаў, піша прадавец. Італьянская і іспанская плітка, ламінат, устойлівы да драпін, міжпакаёвыя дзверы з вітражным шклом, французскія шпалеры, венецыянская тынкоўка, італьянскія люстры, мармуровая лесвіца, каваныя парэнчы.
«У гэтым доме ёсць усё, пра што вы марылі: не толькі вялікі прыгожы дом, але і месца, дзе вы можаце адчуваць сябе камфортна і ўтульна, дзе вы можаце бавіць час са сваёй сям'ёй і сябрамі, атрымліваць асалоду ад цішыні і спакою, а таксама забаўляцца і займацца любімым хобі», — піша прадавец, дадаючы да выгодаў «зычлівых рэспектабельных суседзяў».
Прадавец ацаніў катэдж у 2,75 млн даляраў.
Чытайце таксама:
З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж
У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?
Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду
Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае