Выйшаў на волю Андрэй Андрэеў. Яго асудзілі па справе салдата, які пяціўся

Андрэй Андрэеў — ураджэнец Гомеля, але быў затрыманы 2 сакавіка 2022 года ў Мінску.

27.09.2023 / 14:33

Андрэй Андрэеў. Фота: сацсеткі

26 верасня, цалкам адбыўшы пакаранне, на волю выйшаў палітзняволены Андрэй Андрэеў — ураджэнец Гомеля, але затрыманы быў 2 сакавіка 2022 у Мінску, дзе працаваў інжынерам у «Белдзяржпраекце», піша «Гомельская вясна».

Андрэя Андрэева і Аляксандра Комара прызналі вінаватым у здзяйсненні «злачынства» па артыкуле 364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 29 жніўня 2022 года асудзілі на два калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. 

Усё іх «злачынства» заключалася ў тым, што падчас антываеннага мітынгу, які праходзіў 27 лютага 2022 г. ў Мінску, маладыя людзі ішлі па ходніках насустрач цалкам экіпіраванаму салдату Міхаілу Круту, а той чамусьці пачаў адступаць.

Той самы момант 27 лютага 2022 года

На відэа, якое зафіксавала гэты выпадак, бачна, што маладыя людзі ішлі на вялікай адлегласці ад салдата, нічога не прадпрымалі: не абражалі, агрэсіўнане паводзілі. Гэта не зашкодзіла суддзі Мінскага гарадскога суда Дзіне Кучук прызнаць іх вінаватымі і адправіць ў калонію.

Палітвязень адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі.

Чытайце таксама:

Мужчынам, якія ішлі на сілавіка падчас антываеннага мітынгу, прысудзілі калонію. Пасля затрымання іх катавалі

Палітзняволены Алег Чычыкайла выйшаў на волю

Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч

Nashaniva.com