На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»
З аўкцыёну паспрабуюць прадаць буйны лот — вядомы гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск». Прапанова з'явілася на пляцоўцы «Белрэалізацыі».
27.09.2023 / 18:39
Фота: beltorgi.by
Таргі па комплексе пройдуць 1 лістапада, заяўкі будуць прымаць ад 2 да 31 кастрычніка.
У пералік маёмасці ўваходзіць шмат рознага дабра. Напрыклад, гасцявыя дамы на розную колькасць нумароў, лазня з трэнажорнай залай, сауна, пункт пракату на 1500 наведвальнікаў, парк вяровачных забаў і пейнтбол, мноства дзіцячых гарадкоў, шмат мэблі, музычнага абсталявання, некалькі атракцыёнаў і нават ветразевае абсталяванне для дзіцячага карабля.
Ну і, вядома, снегавыя гарматы і гарналыжныя трасы.
Уладальнік усяго гэтага дабра — ТАА «Трайпл», які належыць апальнаму буйному бізнэсмену Юрыю Чыжу.
Пачатковы кошт — 23 998 669 рублёў (каля 7 351 857 даляраў).
Чытайце таксама:
У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім?
Чыжоўскі «Залаты грабеньчык» зноў не прадалі, хоць давалі зніжку
Сельгаскомплекс Юрыя Чыжа на Лагойшчыне перайшоў у іншыя рукі