У Касцюковічах нехта ўзламаў сервер ЖКГ і прасіў за разблакіроўку грошы

Тэлерадыёкампанія «Магілёў» зняла пра гэта здарэнне сюжэт — аказваецца, што кібермахляры не проста хацелі грошай, яны хацелі праз касцюковіцкіх камунальнікаў раскачаць грамадства. 

27.09.2023 / 19:21

Але дзякуючы сілавому блоку і ўладам у «забугорных хакераў», якіх бесіць сацыяльна-арыентаваная Беларусь, нічога не выйшла.

Касцюковічы (райцэнтр на Магілёўшчыне з 15 тысячамі насельніцтва) будуць з цяплом і святлом — хаця як гэта тычыцца ўзлому бухгалтарскай праграмы, невядома.

Чытайце таксама:

«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву

У Лідзе прайшлі затрыманні на «Белтэкс Оптык», «Лакафарбе» і прадпрыемстве ЖКГ

«Хтосьці, здаецца, падаў у гэта лайно па самыя вушы». Чаму ў Беларусі прарывае каналізацыю

Nashaniva.com