Жанчына хацела купіць тэлефон, але перадумала. Праз два гады з яе запатрабавалі вярнуць грошы за пакупку

У крэдытнай дамове стаяў подпіс ад яе імя.

29.09.2023 / 14:12

Фота: Наша Ніва

Жыхарка Кобрына замовіла ў інтэрнэт-краме тэлефон, але жаданне мець новы гаджэт праз час абярнулася для яе праблемамі, піша Blizko.by.

Паколькі крама знаходзіцца ў Менску, тэлефон павінны былі даставіць праз кіроўцу маршруткі. Калі пакупніца атрымала гаджэт, яе не задаволілі працэнты за пратэрміноўку плацяжоў, прапісаныя ў крэдытнай дамове.

Яна ў выніку адмовілася забіраць тэлефон і перадала яго назад, але пра сваю адмову не паведаміла краме. Яна вырашыла, што дастаткова проста вярнуць тэлефон.

Праз два гады на адрас жанчыны сталі прыходзіць паведамленні аб неабходнасці аплаты крэдыту на тэлефон. А ў індывідуальных умовах крэдытнай дамовы, якую ёй выслалі, стаялі подпісы ад яе імя.

Каб даведацца, ці сапраўды яны належаць жанчыне, была прызначаная судовая почырказнаўчая экспертыза.

Паводле экспэрта, подпісы ў дакумэнце выкананыя іншай асобай.

Вынікі экспертызы дазволяць міліцыі прыняць рашэнне па гэтай справе. Па гэтым факце Кобрынскім РАУС праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву

Мінчанка аплаціла адны заняткі ў IT-школе. А праз год у шоку: яна вінаватая цану цэлага курса

Жанчына выехала з кватэры, разлічылася, скасавала дамову, але праз дзесяць гадоў з яе спагналі 4700 рублёў за «камуналку»

Nashaniva.com