Штучны інтэлект папрасілі самастойна візуалізаваць аргазм. Вось што з гэтага атрымалася
Як бы вы намалявалі аргазм? Буйныя вытворцы сэкс-цацак Lovehoney і Womanizer вырашылі правесці незвычайны эксперымент і даручылі штучнаму інтэлекту згенераваць чалавечы аргазм. Пра тое, што ў іх атрымалася, расказала Euronews.
30.09.2023 / 23:07
Ілюстрацыйная выява. Фота: Kilito Chan / Getty Images
«Аўтары эксперыменту папрасілі 5 жанчын і 5 мужчын мастурбаваць з дапамогай прылад Womanizer Pleasure Air альбо Arcwave. На целах замацавалі датчыкі ЭКГ для таго, каб сабраць даныя аб сардэчнай дзейнасці, дыханні і актыўнасці мышцаў», — расказалі на Euronews.
Пасля інжынер-праграміст Віка Шчэрбак і распрацоўшчык Ноам Рубін пачалі візуалізаваць паказчыкі. Яны ператварылі іх у выяву з дапамогай JavaScript, а пасля дазволілі нейрасетцы ChatGPT апісаць і стварыць 10 карцінак таго, як той уласна бачыць чалавечы аргазм.
Вось некаторыя вынікі.
Жаночы аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 1. Фота: Lovehoney
Мужчынскі аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 1. Фота: Lovehoney
Жаночы аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 2. Фота: Lovehoney
Мужчынскі аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 2. Фота: Lovehoney
У кампаніі-вытворцы сэкс-цацак Lovehoney адзначылі: «Наяўныя апісанні аргазму сталі ўжо неактуальнымі. Прынята лічыць, што жанчыны бачаць аргазм як кветку альбо ў выглядзе звычайных палавых органаў. Мужчыны, у сваю чаргу, атрымліваюць моцны аргазм, які падобны на буру. Мы хочам разбурыць такія стэрэатыпы».
Аднак разбурыць стэрэатыпы, па прызнанні самой жа кампаніі Lovehoney, атрымалася не цалкам. ChatGPT усё адно намаляваў жаночы аргазм у традыцыйна светлых колерах, а мужчынскі зрабіў больш цёмным.
Чытайце таксама:
Пасля аргазму (асабліва разам) лепш спіш, цяпер афіцыйна
Якім атрымаўся апошні сезон «Палавога выхавання» — самага папулярнага серыяла пра сучасных падлеткаў