Псеўдаспецназавец Заслаўскі-Аўтуховіч пасля адседкі працягвае разводзіць сілавікоў, але ўжо расійскіх
Неаднаразова судзімы за разбоі Сяргей Аўтуховіч, які выдаваў сябе за афіцэра-ябацьку з унутраных войскаў і такім чынам прабраўся ў кабінеты топ-чыноўнікаў, не думае спыняцца. Днямі ён атрымаў ордэн ад расійскага Саюза дэсантнікаў.
03.10.2023 / 18:42
Сяргей Аўтуховіч аднавіў сваю актыўнасць пасля палітычных сутак на Акрэсціна.
Чытайце таксама: Ябацька лейтэнанта Шміта. Шматразова судзімы рэцыдывіст выдаў сябе за ветэрана спецназа і дарос да міністэрскага ўзроўню РАССЛЕДАВАННЕ
Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»
Выглядае, што Аўтуховіч, які называе сябе Заслаўскім, каб схаваць крымінальнае мінулае, пачаў арыентавацца на расійскі рынак.
У ягоным інстаграме апублікавана відэа, як ён атрымлівае ордэн «Гонар і абавязак» ад расійскага Саюза дэсантнікаў. Уручэнне адбывалася ў Катыні — месцы расстрэлу афіцэраў польскага войска савецкімі карнымі органамі.
Скрыншот з інстаграма Сяргея Аўтуховіча
«Быў агаломшаны яго спартовымі вынікамі. Вышэйшая ўзнагарода Міжнароднага саюза дэсантнікаў (пра ордэн — НН). Ім узнагароджваюцца сілавыя структуры, значныя людзі […]», — выступае Валерый Седзюкоў, які на сайце расійскага Саюза дэсантнікаў пазначаны як член кантрольна-рэвізійнай камісіі Міжнароднага саюза дэсантнікаў і кіраўнік філіяла ў Беларусі.
Як тлумачыць сам Заслаўскі-Аўтуховіч, яго ўзнагародзілі «за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні і забеспячэнні баяздольнасці ваенна-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі, з'яднанні дэсантнага братэрства». Дэталі не тлумачацца.
Тым часам у апісанні ордэна гаворыцца, што ім могуць быць узнагароджаныя адстаўнікі паветрана-дэсантных і аэрамабільных войскаў, войскаў спецыяльнага прызначэння і марской пяхоты.
Сяргей Заслаўскі ніколі не служыў у войску, а ягоныя адносіны з сілавікамі да ўзлёту ў 2020-м мелі выключна вымушаны характар як адносіны падсуднага і канваіраў.
Чытайце таксама:
Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША