«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча 

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй Хадановіч.

03.10.2023 / 16:45

Андрэй Хадановіч. Фота: Фэйсбук

Кнігу «На беразе Волі» надрукавалі ў берлінскім выдавецтве Дзмітрыя Строцава Hochroth-Minsk. Пад вокладкай новага выдання змясцілася паэтычныя квінтэсэнцыя перажытага за апошнія 3 гады — вершы, якія Хадановіч напісаў у Мінску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве і Гданьску.

Візуальны ўступ да тэкстаў стварыла мастачка Святлана Дземідовіч, вядомая сваёй працай для кнігі «Побач» паэткі Насты Кудасавай.

Ілюстрацыя Святланы Дземідовіч да кнігі «На беразе Волі»

Пагартаць свежае выданне можна будзе ўжо 7 кастрычніка. Сваю новую кнігу Андрэй Хадановіч разам з Дзмітрыем Строцавым прэзентуе на варшаўскай «Прадмове». 

Чытайце таксама:

У серыі «Паэты планеты» выйшлі вершы Андрэя Хадановіча

Выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча з перакладамі на літоўскую мову

Выйшла кніга «Круглая Square» Вала Клемэнта — іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі

Nashaniva.com