Горад у Курскай вобласці абстралялі касетнымі боепрыпасамі — губернатар
Таксама некалькі раёнаў Курскай вобласці ў выніку атакі беспілотнікаў засталіся без электрычнасці.
05.10.2023 / 07:51
Горад Рыльск у Курскай вобласці абстралялі касетнымі боепрыпасамі, заявіў губернатар Раман Старавойт.
Жанчына атрымала аскепкавыя раненні сярэдняй ступені цяжкасці. Пашкоджаныя дамы, гаспадарчыя пабудовы і аўтамабілі ў розных частках горада. Паводле Старавойта, знойдзеныя неразарваныя боепрыпасы, на месцы працуюць сапёры.
Таксама ў некалькіх раёнах вобласці адключылася электрычнасць пасля атакі беспілотнікаў
«Сёння ноччу ўкраінскімі беспілотнікамі атакаваныя аб'екты інфраструктуры ў Суджанскім, Каранёўскім, Глушкаўскім раёнах. Ёсць адключэнні электрычнасці. Аварыйныя брыгады ўжо прыступілі да аднаўлення электразабеспячэння», — напісаў Раман Старавойт.
Чытайце таксама: