Большасць «Шахедаў» запускаецца з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора або з Крымскага паўвострава.
У ноч на 5 кастрычніка расіяне здзейснілі чарговую масіраваную атаку па Украіне з ужываннем ударных БПЛА «Шахед». Толькі на поўдні іх знішчылі некалькі дзясяткаў, распавяла кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сіл абароны Поўдня Наталля Гумянюк.
«Ноч была зноў жа трывожнай. Была баявая праца, напружаная баявая праца: як контрбатарэйная на лініі фронту, так і сіл супрацьпаветранай абароны ў больш тылавых рэгіёнах. І ёсць ужо папярэднія вынікі — 24 «Шахеды» былі знішчаныя ў нашай зоне адказнасці, гэта і паўднёвыя, і паўднёва-ўсходнія рэгіёны, куды вораг накіраваў іх. Канчатковыя вынікі яшчэ падвядзем і раскажам. Але сам факт — працягваецца тэрор рэгіёнаў, якія могуць пастаўляць сілы і падтрымліваць прыфрантавыя тэрыторыі», — адзначыла яна ў эфіры тэлемарафону.
Большасць «Шахедаў» запускаецца з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора або з Крымскага паўвострава, таму «сустракаць» іх прыходзіцца сілам СПА ў паўднёвых рэгіёнах Украіны, піша УНІАН.
Каментары