ААН пацвердзіла шэсць выпадкаў пакаранняў смерцю ўкраінскіх ваеннапалонных

У дакуменце паведамляецца, што з 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 расказаў аб розных формах катаванняў і жорсткага абыходжання ў расійскім палоне.

05.10.2023 / 09:56

Як адзначаецца ў справаздачы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, расійскія вайскоўцы прымушалі палонных украінцаў пад абстрэламі і па мінных палях дастаўляць да іх на пазіцыі боепрыпасы і забіраць параненых з поля боя. Не менш за пяць палонных украінцаў, выконваючы гэтыя заданні, атрымалі раненні, піша Радыё Свабода.

У дакуменце паведамляецца, што з 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 расказаў аб розных формах катаванняў і жорсткага абыходжання ў расійскім палоне.

На фота расстраляны расейцамі бяззбройны ўкраінскі вайсковец Аляксандр Маціеўскі. Яго публічна забілі пасьля таго, як ён вымавіў «Слава Украіне!». Відэа забойства выкласці ў сеціва.

Чытайце таксама:

У Тбілісі адкрылі помнік Герою Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»

У цэнтры Кіева з'явіўся мурал з выявай расстралянага расіянамі ўкраінскага байца

«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны

Nashaniva.com