У крамы паступілі цукеркі, да стварэння якіх спрычыніўся Мікалай Лукашэнка
У фірмовых крамах «Камунаркі» з'явіліся ў продажы цукеркі з сухога малака, паведамляе Белдзяржхарчпрам.
05.10.2023 / 15:43
Неўзабаве плануецца пачаць пастаўку цукерак Камбінатам школьнага харчавання з перспектывай запуску прадукту ў масавую вытворчасць.
Фота: Камунарка
Ідэю стварэння цукерак падкінуў Мікалай Лукашэнка, пасля чаго яго бацька звярнуў увагу на папулярны ў Кітаі прадукт — цукеркі з прэсаванага сухога малака. Паколькі такой сыравіны ў Беларусі дастаткова,то Лукашэнка-старэйшы прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў Беларусі.
Фабрыка ўзялася за праект і выпускае іх пад гандлёвай маркай «Дзіцячыя гісторыі».
Дражэ вырабляецца на плошчах фабрыкі «Чырвоны харчавік» і зроблена сумесна з навукова-практычным цэнтрам па харчаванні. Цукерка складаецца з збожжавых шакаладных шарыкаў, пакрытых белым шакаладам і сухім малаком, мае водар банана.
Прадукт фасуецца ў пакеты па 50 грам, каштуюць яны адзін рубель 48 капеек, але калі купляць кілаграмамі, то 26 рублёў 88 капеек.
Чытайце таксама:
Коля Лукашэнка прывёз бацьку з Кітая незвычайныя цукеркі. Беларускія вытворцы здолелі іх паўтарыць