У Гомелі шукаюць траіх мужчын. Падобна, што гэта звязана з выбухамі пад Мінскам

Паведамленні аб пошуку трох мужчын з раніцы 6 кастрычніка даслалі ў працоўны чат супрацоўнікаў аўтапарку № 1, расказаў адзін з чытачоў выдання «Люстэрка». Увечары гэтыя ж фатаграфіі з'явіліся ў тэлеграм-канале «Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі».

06.10.2023 / 19:32

У чат супрацоўнікаў аўтапарку фатаграфіі мужчын даслалі з подпісам: «Высвятляецца месцазнаходжанне пазначаных асоб» і з просьбай тэлефанаваць на нумар 112. З якой мэтай мужчын шукаюць, супрацоўнікам аўтапарку не патлумачылі.

«У мінулы раз, пасля выбуху самалёта [у Мачулішчах], было тое ж самае», — дадаў чытач.

У 17.15 гэта ж аб'ява з'явілася ў тэлеграм-канале «Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі». Аўтары просяць тых, хто раптам убачыць гэтых людзей, «неадкладна звязацца па тэлефоне 102 або паведаміць намесніку начальніка аддзялення чыгункі Прусу Міхаілу Юльевічу».

Таксама інфармацыю пра пошук некалькіх мужчын, верагодна звязаных з выбухамі

Тэлеграм-канал «Моталькапамажы» са спасылкай на свае крыніцы піша, што «з самай раніцы абвешчаныя ў вышук па ўсёй краіне некалькі мужчын, якія могуць быць датычныя да выбуху на станцыі Азярышча». Таксама пацвярджае гэта і прадстаўнік Bypol Аляксандр Азараў.

Belpol са спасылкай на крыніцы ўнутры краіны паведамляе, што сёння ўначы сілавікі будуць узмоцнена ахоўваць чыгунку. Па словах прадстаўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, супрацоўнікі міліцыі ўсіх падраздзяленняў заступаюць дзяжурыць з аўтаматамі. 

Чытайце таксама:

На станцыі Азярышча падарвалі пуці — Супольнасць чыгуначнікаў

Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — Motolkohelp

Nashaniva.com