Здарэнні

Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — Motolkohelp

Выбух быў чуваць каля 23:20 у раёне радыёцэнтра, па іншай інфармацыі — у раёне чыгуначных шляхоў. Азярышча — галоўная станцыя для пагрузкі вайсковай тэхнікі ў Мінску. Там грузяцца і беларускія, і расійскія войскі. Побач з ёю размешчаныя 120-я брыгада, 127-я брыгада сувязі, 56-ты полк сувязі.

Пры гэтым навальніцы ў той момант не было, а пазней, пасля другой гадзіны ночы, у раёне чыгункі бачылі машыны МНС, зазначае Motolkohelp.

Таксама высветлілася, што гук выбуху быў чутны нават у Мінску, у прыватнасці, ва Уруччы і Зялёным Лузе. Гэта азначае, што гукавая хваля была ў радыусе васьмі кіламетраў.

У сваю чаргу чытачы «Люстэрка» пішуць, што цяпер апытваюць жыхароў вайсковага гарадка ва Уруччы — са слоў следчых, уначы адбыўся тэракт на чыгуначнай станцыі Азярышча.

Аднак што менавіта гэта было, пакуль невядома.

Ад МНС або іншых ведамстваў не было ніякай інфармацыі.

Затрымкі цягнікоў на барысаўскім кірунку на гэты момант няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць