15-гадовы сын Рамзана Кадырава стаў Героем Чачні

15-гадоваму Адаму Кадыраву, сыну кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, прысвоілі званне Героя Чачні. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы ад Чачні Адам Дэлімханаў.

06.10.2023 / 22:44

Адам Дэлімханаў з Адамам Кадыравым

«Няма сумненняў, дарагі пляменнік Адам Рамзанавіч з'яўляецца яркім прыкладам выключна пісьменнага, усебакова адукаванага і мэтанакіраванага маладога чалавека. З самых юных гадоў ён выяўляў лідарскія і арганізатарскія якасці, заўсёды імкнуўся да ўласнага развіцця і ніколі не марнаваў час дарма», — напісаў Дэлімханаў у сябе ў телеграм-канале.

Нядаўна Адам Кадыраў праславіўся тым, што збіў у грозненскай турме Мікіту Жураўля, абвінавачанага ў спаленні Карана ў Валгаградзе.

Грозненская паліцыя нібыта пачала, але адразу ж закрыла праверку па гэтым факце, бо на момант збіцця Адаму было толькі 15 гадоў і ён не ўступіў у ўзрост, па якім надыходзіць адказнасць за гэтае парушэнне. Гераізацыі ж узрост не перашкода. 

Чытайце таксама:

«Ты будзеш мне міла ўсміхацца». Сын Кадырава, які моцна збіў чалавека ў СІЗА, адказаў на крытыку ў свой адрас

Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА

«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека

Nashaniva.com