Баевікі ХАМАС увайшлі ў ізраільскія гарады Ашкелон і Сдэрот

Ашкелон знаходзіцца на беразе Міжземнага мора за 7 км ад мяжы сектара Газа.

07.10.2023 / 11:29

Абстрэл Ашкелона раніцай 7 кастрычніка. Фота: Tsafrir Abayov / AP

Жыхары выкладваюць відэа, як у суботу раніцай ісламісты патрулююць з аўтаматамі плошчу ў цэнтры горада. Таксама з'яўляюцца кадры баевікоў на вуліцах ізраільскага горада Сдэрот за 3 км ад Газы.

«Раней такога маштабнага нападу ХАМАС на Ізраіль ніколі не было. Тэрарысты захапілі цэнтр ізраільскага горада Ашкелон (7 км на поўнач ад Газы) пасля прарыву з сектара. Сдэрот таксама, мяркуючы з усяго, часткова знаходзіцца пад кантролем ХАМАС. Гэта азначае вайну», — піша вайсковы аналітык BILD Юльян Рэпке.

Чытайце таксама:

Баевікі ХАМАС нанеслі па Ізраілі масіраваны ракетны ўдар. Армія Ізраіля прыведзена ў баявую гатоўнасць

Nashaniva.com